Круглоў: кошт на расійскі газ для Беларусі зноў вырасце

03.09.2010 16:46
Архив Редакция

Кошт на расійскі газ для Беларусі ў 2010 годзе ізноў вырасце ў сувязі з пераходам на рынкавае цэнаўтварэнне. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпром" — начальнік Фінансава-эканамічнага дэпартаменту Андрэй Круглоў падчас тэлефоннай канферэнцыі.

Прадстаўнік «Газпрома» адзначыў, што ўрад РФ прытрымліваецца плану павышэння тарыфаў на газ і, такім чынам, у газавай кампаніі прагназуюць, што «стабільны рост цэнаў на газ працягнецца».

Намеснік старшыні праўлення «Газпрома» таксама падкрэсліў, што канцэрн чакае канчатковага пераходу на рынкавае коштаўтварэнне з Беларуссю ў 2011 годзе, перадае сайт АДС. «У 2010 годзе працягваецца пераход на рынкавае коштаўтварэнне з Беларуссю, Малдовай і Арменіяй. Таму мы чакаем росту коштаў на газ у дадзеным рэгіёне», — адзначыў ён, дадаўшы, што паводле статыстыкі, аб’ёмы продажаў газавай кампаніі ў краінах былога СССР за 7 месяцаў 2010 года выраслі на 40%.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 25 чэрвеня акцыянеры «Газпрома» ухвалілі дамову, паводле якой «Белтрансгаз» у 2011 годзе можа закупіць у расійскага газавага холдынгу 22,5 млрд. кубаметраў газу на 5,625 млрд. даляраў. Такім чынам цана на газ для Беларусі складзе ў наступным годзе 259 даляраў за тысячу кубаметраў.

У сваю чаргу, за транспартоўку газу «Газпром» павінен заплаціць Беларусі ў 2011 годзе не больш за 600 млн. даляраў. Пры гэтым у 2010 годзе прадугледжваецца магчымасць платы 700 млн. даляраў за транзіт.

Как вам новость?
Головоломки