Крупец: эканамічная сітуацыя Мінскай вобласці паляпшаецца

08.04.2010 16:26
Архив Редакция

Старшыня Мінскага аблвыканкама Леанід Крупец восьмага красавіка паведаміў пра тое, што сітуацыя ў эканоміцы Мінскай вобласці паляпшаецца. "Бачныя станоўчыя змены ў працы буйных прамысловых прадпрыемстваў, асабліва ў галіне машынабудавання. Значна павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продажы калійных угнаенняў, прадукцыі Белаза", — сказаў губернатар.

Леанід Крупец адзначыў, што па папярэдніх выніках першага квартала, у Мінскай вобласці ёсць рост аб’ёмаў вытворчасці, але на прагнозныя паказчыкі вобласць не выйшла. «Не так, як хацелася, спрацаваў аграпрамысловы комплекс, у прыватнасці галіна жывёлагадоўлі», — сказаў старшыня Мінаблвыканкаму, дадаўшы, што сітуацыю трэба змяняць, паведамляе БелТА.

У сваю чаргу, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ўладзімір Андрэйчанка таксама пацвердзіў, што Мінская вобласць пераадолела крызісныя з’явы.

«Сталічны рэгіён у 2009 годзе выпрабаваў значны ўплыў фінансава-эканамічнага крызісу, было дапушчана сур’ёзнае зніжэнне аб’ёмаў прадукцыі, асабліва па прадпрыемствах рэспубліканскай формы ўласнасці, сфармаваліся велізарныя запасы нерэалізаванай прадукцыі, зменшыўся ўзровень рэальнай заработнай платы», — распавёў спікер Палаты прадстаўнікоў.

Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, усё ж Мінская вобласць паступова пачынае выходзіць з крызісу. «Бываючы ў працоўных калектывах, у прыватнасці на «Беларуськаліі», Смалявіцкай птушкафабрыцы і іншых прадпрыемствах, я бачу, што настрой у людзей добры, ёсць аптымізм», — сказаў старшыня ніжняй палаты парламента.

Как вам новость?
Головоломки