Кіслоў: змены клімату ў Беларусі не носяць спрыяльны характар

27.03.2010 11:42
Архив Редакция

Прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава Аляксандр Кіслоў лічыць, што змены клімату ў Беларусі, як і ў іншых краінах, у цэлым «не носяць спрыяльны характар». "Неабходныя дадатковыя сродкі для перабудовы галін эканомікі, каб атрымаць выгаду нават ад станоўчых змен", — адзначыў прафесар.

Па меркаванні Аляксандра Кіслова, да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя ў Беларусі пацяплее прыкладна на тры градусы, а гадавая колькасць ападкаў павялічыцца на 60-70 міліметраў, а да канца стагоддзя колькасць ападкаў у Беларусі ўзрасце яшчэ больш, тэмпература павялічыцца прыкладна на 4,5 градусы па Цэльсіі, паведамляе БелаПАН.

«Змены прывядуць да таго, што да канца стагоддзя халодны кліматычны пояс, які адзначаецца на поўначы Беларусі, зменіць умераны, а на поўдні з’явіцца новы цёплы кліматычны пояс. Будзе паступова памяншацца снежны покрыў. На тэрыторыі Беларусі снега ўзімку ўжо не будзе: ён будзе выпадаць і адразу ж раставаць. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да змены рэжыму напаўняемасці рэк», — лічыць прафесар.

Навуковец мяркуе, што кліматычныя змены паўплываюць на галіны эканомікі Беларусі, бо з пацяпленнем чакаецца скарачэнне ацяпляльнага сезону. «Гэта дазволіць эканоміць паліва, прывядзе да неабходнасці ўносіць змены ў будаўнічыя канструкцыі. Чакаецца таксама змена спецыялізацыі сельскай гаспадаркі: верагодна, з’явіцца магчымасць вырошчваць новыя культуры, у тым ліку бавоўнік. На поўдні з’явіцца магчымасць збіраць за год два ўраджаі. Зменяцца таксама магчымасці для развіцця некаторых відаў энергетыкі. Напрыклад, у сувязі з памяншэннем сцёку паводкі могуць пагоршыцца магчымасці для развіцця гідраэнергетыкі», — адзначыў Аляксандр Кіслоў.

Как вам новость?
Головоломки