Кітай гатовы даць Беларусі крэдыт на інвестпраекты ў Мінску

13.09.2010 13:57
Архив Редакция

Беларусь атрымала згоду кітайскага Эксімбанка на крэдытаванне буйных інвестыцыйных праектаў у Мінску. У ходзе працоўнай паездкі беларускіх парламентарыяў у Кітай, якая адбылася на мінулым тыдні, бакі вырашылі асноўныя пытанні крэдытавання. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка.

Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама, у цяперашні час ДВА «Мінскбуд» і ДВА «Гаррамаўтадар» рыхтуюцца да падпісання кантрактаў з Кітаем па будаўніцтве ў Мінску завода індустрыяльнага домабудавання і транспартных развязак, перадае БелТА.

Акрамя таго, ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» завяршае распрацоўку канцэпцыі стварэння ў горадзе інтэлектуальнай транспартнай сістэмы і бізнэс-плана праекту. Па словах, Аляксандра Барысенкі, бакі плануюць падпісаць усе гэтыя дакументы на працягу верасня. Пасля гэтага Эксімбанк будзе прымаць пэўныя рашэнні, датычныя ўмоў прадстаўлення крэдытаў і іх аб’ёмаў.

За восем гадоў таваразварот паміж Беларуссю і Кітаем вырас у 10 разоў

З 2002 года гандлёвы зварот паміж Беларуссю і Кітаем павялічыўся ў 10 разоў. Пра гэта 13 верасня паведаміў намеснік старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Крупец. Па яго словах, узровень беларуска-кітайскіх адносін пастаянна расце.

На сустрэчы беларускіх парламентарыяў з дэлегацыяй Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Леанід Крупец распавёў, што Беларусь і Кітай рэалізуюць шматлікія двухбаковыя праекты ў сферы навукі, адукацыі і аховы здароўя.

«Беларускі бок вітае рост міжнароднага аўтарытэту і ўплыву КНР. Кітай дэманструе ашаламляльны поспех па ўсіх напрамках, і гэта прыклад для нашай рэспублікі», — заявіў віцэ-спікер беларускага парламенту. Акрамя таго, па словах Леаніда Крупца, Беларусь удзячная Кітаю за палітычную падтрымку на міжнароднай арэне.

У сваю чаргу кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік старшыні Пастаяннага камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цзян Шушэн падзякаваў Беларусі за падтрымку ў пытаннях, якія тычацца суверэнітэту Кітая і правоў чалавека.

«Палітычны ўзаемны давер і падтрымка з’яўляюцца важнай базай для развіцця адносінаў паміж краінамі. Далёка не апошнюю ролю ў гэтым плане граюць кантакты на высокім узроўні», — адзначыў кіраўнік кітайскай дэлегацыі.

Как вам новость?
Головоломки