Кітай выдзеліць Беларусі мільярд даляраў

14.06.2011 11:50
Архив

Беларусь і "Эксімбанк" Кітая падпісалі крэдытныя пагадненні для фінансавання сумесных праектаў на суму 1,058 млрд даляраў. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік у цэлым ахарактарызаваў ўмовы прадстаўлення крэдытаў як даволі выгадныя. Паводле яго слоў, гэта важныя і актуальныя для Беларусі праекты.

Бакі падпісалі пагадненне на прадстаўленне крэдыту на суму 654 млн даляраў на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК». Кітайскім партнёрам выступіць карпарацыя «Самсе». Праектны кошт усяго будаўніцтва, якое будзе доўжыцца два гады і пачнецца ў 2012 годзе, складае 700 млн даляраў, перадае БелТА.

Як распавёў Анатоль Тозік, у цяперашні час вядуцца перамовы аб фінансаванні астатняй часткі кошту праектк кітайскім бокам. Магутнасць завода павінна скласці 400 тыс. тон цэлюлозы на год пры патрэбах Беларусі ў 200 тыс. тон на год. Беларускі бок прапрацоўвае магчымасць пагашэння крэдыту за кошт паставак цэлюлозы ў Кітай.

Акрамя гэтага, бакі дамовіліся аб выдзяленні 340 млн даляраў для фінансавання рэканструкцыі аўтадарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель па параметрах першай катэгорыі, а таксама 64 млн даляраў на электрыфікацыю участкаў чыгункі Гомель-Жлобін-Асіповічы і Жлобін- Калінкавічы, перш за ўсё Гомель-Жлобін-Асіповічы.

Усяго ў цяперашні час Беларусь і «Эксімбанк» Кітая рэалізуюць праекты агульным коштам 5-6 млрд даляраў. Крэдытная падтрымка «Эксімбанка» складае каля 3 млрд даляраў.