Кітайцы выцясняюць МАЗы з Літвы

06.09.2010 12:16
Архив Редакция

Літоўскае закрытае акцыянернае таварыства "Žiemgalos automobiliai", якое раней займалася зборкай і продажам ў Вільні беларускіх грузавікоў "МАЗ", вырашыла заняцца зборкай кітайскіх грузавікоў і электрычных аўтобусаў. Прычына гэтага — адсутнасць попыту на беларускую тэхніку. Пра гэта заявіў гендырэктар ЗАТ «Žiemgalos automobiliai» Саўлюс Гедвілас.

«У нас (у ЗАТ «Žiemgalos automobiliai» — Тэлеграф) ёсць толькі адзін шлях — у ЕС. Я ўжо размаўляў з нямецкімі і скандынаўскімі кампаніямі. «МАЗ» там не карыстаецца попытам, таму мы павінны працаваць з кітайцамі, чыя прадукцыя на 40% таннейшая, чым вядомых еўрапейскіх вытворцаў», — паведаміў Саўлюс Гедвілас, перадае «Verslo žinios».

Адной з прычынаў падзення попыту на «МАЗ», па словах гендырэктара, з’яўляецца нежаданне беларускіх вытворцаў знізіць цэны на сваю прадукцыю, у сувязі з гэтым большай папулярнасцю пачынае карыстацца танная тэхніка кітайскай вытворчасці.

Прадстаўнікі ЗАТ «Žiemgalos automobiliai» плануюць збіраць кітайскія грузавікі двух мадэляў, абсталяваныя нямецкімі рухавікамі і каробкамі перадач, і электрычныя аўтобусы. Саўлюс Гедвілас спадзяецца, што калі ўсё атрымаецца, то за год у ЕС можна будзе прадаць да 750 кітайскіх грузавікоў, сабраных у Літве.

Как вам новость?