Кітайцы выкупілі кантрольны пакет акцыяў "Мідэа-Гарызонта"

23.06.2010 15:00
Архив Редакция

Кітайскі холдынг Midea Group выкупіў кантрольны пакет акцый сумеснага прадпрыемства па вытворчасці бытавой тэхнікі "Мідэа-Гарызонт". Цяпер доля кітайцаў у СП складае 55%, а "Гарызонта" — 45%. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Гарызонта" Сяргей Гунько.

У якую суму абыйшоўся кітайскаму холдынгу кантрольны пакет акцый «Мідэа-Гарызонта», намгендырэктара не ўдакладніў, аднак заявіў, што дадзеная ўгода «дазволіць падняць цікавасць кітайскага холдынгу да развіцця бізнэсу ў Беларусі», перадае БелТА.

За час існавання сумеснага прадпрыемства кітайскі бок інвеставаў у яго каля 45 млн. даляраў, а падчас нядаўняга наведвання прадпрыемства прадстаўнікі Midea Group высока ацанілі яго дзейнасць, расказаў Сяргей Гунько.

«Ацэнка была высокай, тэхналогіі, якія прымяняюцца на вытворчасці, з’яўляюцца самымі перадавымі, кітайскія спецыялісты вырашылі нават пазычыць некаторы наш досвед», — адзначыў прадстаўнік «Гарызонта».

Как вам новость?
Головоломки