Кубілюс: валютны крызіс ставіць пад пагрозу суверэнітэт Беларусі

19.05.2011 15:06
Архив Редакция

Паколькі ў Беларусі валютны крызіс, стратэгічнымі аб'ектамі краіны можа завалодаць Расія. Калі гэта здарыцца, суверэнітэт Беларусі апынецца пад пагрозай, заявіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. Ён лічыць, што беларуская фінансавая сітуацыя таксама пагражае літоўскім прадпрымальнікам, якія ўклалі сюды інвестыцыі.

«Другое, што ў нас сапраўды павінна выклікаць занепакоенасць, гэта той факт, што беларускія ўлады, якія закрылі для сябе любое супрацоўніцтва з Захадам, не могуць разлічваць на якую-небудзь сур’ёзную эканамічную або фінансавую дапамогу ад Міжнароднага валютнага фонду ці іншых устаноў», — цытуе Андруса Кубілюса літоўская радыёстанцыя Žinių radijas.

Таксама літоўскі прэм’ер адзначыў, што стратэгічныя беларускія прадпрыемствы могуць пераняць расійскі капітал, і ўзровень абароны суверэнітэту краіны знізіцца, піша «Народная воля». «Тым часам нам бы сапраўды хацелася бачыць і суверэнітэт Беларусі, і беларускую эканоміку і фінансы, якія б не ўяўлялі сур’ёзных праблемаў для нас, як бліжэйшых суседзяў Беларусі», — адзначыў ён.

Как вам новость?