Кудрын: РФ, Беларусь і Казахстан вось-вось падпішуць пагадненні аб АЭП

03.12.2010 15:14
Архив Редакция

На наступным тыдні Расія, Беларусь і Казахстан ў рамках Мытнага саюза падпішуць новы пакет пагадненняў, якія датычацца стварэння Адзінай эканамічнай прасторы. Пра гэта 2 снежня заявіў журналістам міністр фінансаў і віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Кудрын падчас расійска-італьянскага форуму ў Сочы.

«Мы ў найбліжэйшы час, гэта будзе літаральна праз тыдзень, падпішам новы блок пагадненняў у рамках Мытнага саюза… Ад Мытнага саюза мы станем бліжэйшыя па Адзінай эканамічнай прасторы. І гэтыя пагадненні буду спрыяць гарманізацыі законаў у розных сферах усіх трох дзяржаў. Такім чынам, адносіны паміж дзяржавамі пяройдуць у больш высокую фазу эканамічнага супрацоўніцтва», — цытуе Аляксея Кудрына ПРАЙМ-ТАСС.

Аднак расійскі віцэ-прэм’ер не ўказаў, якія канкрэтна дакументы плануецца падпісаць, перадае РИА «Новости».

«Дадзеная мытная зона дасць магчымасць мець не толькі рынак Расіі, але і адзіны рынак Казахстана і Беларусі для ўсіх прадпрыемстваў, якія працуюць з Расіяй», — сказаў Аляксей Кудрын.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін і разлічвае на пачатак працы Адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ўжо ў 2012 годзе. Паводле слоў расійскага прэм’ера, амаль усе дакументы па АЭП ужо гатовыя, і іх падпісанне можа адбыцца 9 снежня.

Как вам новость?
Головоломки