Кудрын заклікаў краіны СНД ўвесці прамыя каціроўкі сваіх валютаў

02.07.2010 15:57
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заклікаў краіны Садружнасці незалежных дзяржаў увесці прамыя каціроўкі сваіх валютаў адзін да аднаго, каб праводзіць разлікі без прывязкі да курсу даляра і еўра. "Нашы валюты не маюць прамых каціровак, мы працуем праз даляр ці еўра, часта, пры правядзенні нашых пагадненняў", — сказаў віцэ-прэм'ер Расіі.

Акрамя таго, Аляксей Кудрын лічыць, што для істотнага паляпшэння валютнага рынку краінаў СНД неабходна пашыраць пералік фінансавай інфармацыі. Па словах кіраўніка расійскага мінфіна, гэтым пералікам краіны СНД абменьваюцца «для разумення нашых валютных перспектыў», перадае РИА «Новости».

Аляксей Кудрын таксама прапанаваў унесці змены ў нацыянальныя заканадаўствы, якія дазволяць прадпрыемствам розных дзяржаў весці ўзаемныя разлікі ў любой валюце краін СНД.

Как вам новость?
Головоломки