Кулаў: з Беларусі Бакіеву ехаць няма куды

23.04.2010 16:07
Архив Редакция

Экс-прэм'ер Кыргызстана Фелікс Кулаў 23 красавіка заявіў, што акрамя Беларусі прэзідэнта Курманбека Бакіева "не прытуліць ніводная краіна". Па словах былога прэм'ер-міністра, Курманбеку Бакіеву няма куды ехаць з Мінску, дзе ён цяпер знаходзіцца. "Што тычыцца таго, куды Бакіеў можа паехаць, я думаю, што з Беларусі ён наўрад ці куды з'едзе", — лічыць Фелікс Кулаў.

Па словах былога кіргізскага прэм’ера, прэзідэнту Кыргызстана «ніхто больш месца ў іншай краіне не дасць», перадае РИА «Новости».

Фелікс Кулаў таксама падкрэсліў, што цяперашні палітычны крызіс негатыўна адбіўся і на эканоміцы Кыргызстана. «Замежныя інвестары фактычна прыпынілі сваю дзейнасць у краіне», — сказаў экс-прэм’ер, дадаўшы, што гэта адмоўна адаб’ецца ў цэлым на эканоміцы Кыргызстана.

«Вядома, цяпер на нейкім этапе інвестары будуць прыглядацца, пакуль не будзе законна абранага ўрада — да гэтага часу інвестыцыйная дзейнасць будзе прыпынена», — лічыць былы кіргізскі прэм’ер

Как вам новость?
Головоломки