Куляшоў: барацьба са злачыннасцю ў Саюзнай дзяржаве ідзе паспяхова

04.03.2010 13:57
Архив Редакция

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніком МУС Расіі Рашыдам Нургаліевым заявіў, што барацьба са злачыннасцю ў Саюзнай дзяржаве ідзе паспяхова. ”Супрацоўніцтва расійскай і беларускай міліцыі носіць эфектыўны характар і паміж нашымі ведамствамі не ўзнікае праблем”, — сказаў Анатоль Куляшоў.

У сваю чаргу, кіраўнік МУС Расіі павіншаваў з прафесійным святам свайго беларускага калегу і ўвесь асабісты аператыўны склад МУС Беларусі і паведаміў, што праваахоўныя органы Беларусі і Расіі маюць намер і далей працягваць “цеснае ўзаемадзеянне пры правядзенні аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў, а таксама адмысловых аперацый: «Канал», «Транзіт», «Вышук», «Замежнік» і іншых“, перадае БелТА.

Па словах Рашыда Нургаліева, у прыватнасці, летась падчас міждзяржаўнай шырокамаштабнай аперацыі «Вышук», на тэрыторыі Расіі затрымалі 57 чалавек, якія вышукваюцца па ініцыятыве міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Пры гэтым міністр дадаў, што беларускія калегі затрымалі 64 чалавекі, якіх вышукваў расійскі бок.

Па дадзеных прэс-службы МУС Расіі, цяпер міністэрствы дзвюх краін таксама актыўна супрацоўнічаюць і ў адукацыйнай сферы. Паводле дадзеных расійскага боку, у РФ навучаюцца 62 супрацоўнікі МУС Беларусі. Акрамя таго, у 2009 годзе беларускія міліцыянеры праходзілі падвышэнне кваліфікацыі ў розных адукацыйных установах МУС Расіі.

Нургаліеў: злачынцы будуць шукаць новыя шляхі адмывання грошай у Мытным саюзе

Кіраўнік МУС РФ мяркуе, што ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана злачынныя групы паспрабуюць знайсці новыя незаконныя схемы для сваёй дзейнасці. “Злачынцы паспрабуюць шукаць новыя шляхі адмывання і легалізацыі грошай, атрыманых незаконным шляхам, а таксама варта чакаць новых незаконных схем у сферы кантрабанды, увозу і вывазу кантрафактнай прадукцыі“, — лічыць Рашыд Нургаліеў.

Па словах расійскага міністра, беларуская і расійская міліцыя павінны ў гэтай сітуацыі працаваць у комплексе. “У 2012 годзе Расія, Беларусь і Казахстан плануюць перайсці да Адзінай эканамічнай прасторы, таму трэба будзе распрацаваць новыя меры па абароне эканомікі нашых краін“, — сказаў Рашыд Нургаліеў.
 

Как вам новость?
Головоломки