Кураннова: з боку Расіі не будзе эканамічных саступак Беларусі

08.04.2010 16:05
Архив Редакция

Расійскі палітолаг Ганна Кураннова лічыць, што Беларусі не варта чакаць вялікіх эканамічных саступак з боку Расіі. Такую заяву эксперт зрабіла, каментуючы заяву амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра тое, што Масква не збіраецца купляць лаяльнасць Мінска.

«Мяркую, у дадзеным выпадку меўся на ўвазе той факт, што калі Расія і пойдзе на нейкія саступкі Беларусі, дык яны не будуць глабальнымі, — адзначыла расійскі палітолаг. — Расійскае кіраўніцтва ўжо заявіла, што Беларусі могуць адтэрмінаваць падвышэнне тарыфаў на ўвоз аўтамабіляў, паколькі ўвесь апошні год афіцыйная Масква толькі і кажа пра тое, што ў яе проста няма сэнсу ісці на больш істотныя крокі».

Па словах Ганны Куранновай, амбасадар Расіі ў Беларусі «абсалютна дакладна агучыў «палітыку партыі» на бліжэйшы час у дачыненні магчымай сустрэчы двух прэзідэнтаў». «Гэта значыць, было паказана, што сустрэча будзе, саступкі будуць, але ні на што кардынальнае беларускаму кіраўніцтву разлічваць не варта. У гэтым кантэксце заява амбасадара носіць цалкам адэкватны характар і адказвае моманту», — цытуе ІА «REGNUM-Беларусь» словы эксперта.

Адказваючы на пытанне што можна чакаць ад візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву і яго сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзявым, Ганна Кураннова сказала, што ў прэзідэнта Расіі ў «канцы красавіка надзвычай шчыльны графік». «Тэарэтычна сустрэча двух прэзідэнтаў можа адбыцца толькі ў траўні, фактычна ў адным «пакеце» з візітам прэзідэнта Ўкраіны Віктарам Януковічам. Магчыма, сустрэча з Лукашэнкам адбудзецца бліжэй да чэрвеня», — сказала эксперт.

«Калі гэта будзе так, дык у перамоў з’явіцца зусім іншая позва, бо блізка першага ліпеня, калі пачне дзейнічаць адзіная мытная тэрыторыя. А так каментаваць змест візіту пакуль рана. Сказаць можна, ізноў жа, толькі пра тое, што кардынальных саступак Масква не зробіць. Пытанні засталіся ранейшымі, асноўным пунктам, як і раней, застаецца нафта. І ніякіх зменаў тут не прадбачыцца», — мяркуе Ганна Кураннова.

Как вам новость?
Головоломки