Курэйчык: затрыманне актывістаў нагадвае часы Варфаламееўскай ночы

24.05.2010 17:46
Архив Редакция

Драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык пракаментаваў затрыманне актывістаў кампаніі "Гавары праўду!". "Мне гэта нагадала часы Варфаламееўскай ночы, чарнасоценных пагромаў, сталінскіх аблаваў, калі з апанентам было прасцей не спрачацца, а даць яму па галаве" — заявіў Андрэй Курэйчык.

«У наша грамадства вяртаецца сярэднявечная логіка, сярэднявечная мараль і іх неад’емныя атрыбуты — пагромы, аблавы, масавыя ператрусы і арышты, запалохванні і гэтак далей», — сказаў Андрэй Курэйчык у інтэрв’ю «Салідарнасці».
«Ведаеце, што самае страшнае? Калі ўлада перастае бачыць ворагаў у пэўных палітыках, пэўных персанажах (што для сферы палітыкі лагічна), а пачынае наладжваць татальныя, загадзя спланаваныя аблавы на дзясяткі і сотні людзей самых розных прафесій, выграбаючы ўсё што трапляецца пад руку: флэшкі дзяцей, асабістыя зберажэнні, дыскі, кніжкі, кампутары і гэтак далей… Усіх пад адзін грабянец! У адзін дзень! Кагалам!» — заявіў драматург.
«Гісторыя ведае, да чаго гэта прыводзіць. Гэта прыводзіць да Пол Пота, гэта прыводзіць да сталінізму, да Катыні, да «палявання на ведзьмаў», да «хуньвэйбинащ» — а галоўнае, гэта прыводзіць да дэградацыі народа і чалавечай маралі. А не да росквіту краіны», — дадаў Андрэй Курэйчык.

Как вам новость?