Курс даляра ў абменніках дасягнуў 3055 рублёў

09.09.2010 16:59
Архив Редакция

Сёння раніцай, 9 верасня, некаторыя банкі ў Мінску ўсталявалі курс продажу даляра ў 3050 рублёў, а два банкі — 3055 рублёў. Мінімальны курс продажу даляра ў абменніках склаў 3040 рублёў. Куплялі даляр банкі па 3025 — 3038 рублёў.

Па выніках праведзеных напярэдадні, 8 верасня, біржавых таргоў курс даляра вырас на 4 рублі і склаў 3030 рублёў. Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў 14 разоў, перадае БелаПАН.

З пачатку 2010 года курс беларускага рубля да валютнага кошыку (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) панізіўся на 0,93%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,83%, да расійскага рубля на 3,63%, да еўра — умацаваўся на 6,25%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют усталяваны ў межах плюс/мінус 10%.

Как вам новость?