Курс даляра ў абменніках дасягнуў адзнакі ў тры тысячы рублёў

10.03.2010 13:49
Архив Редакция

Па выніках гандлю замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на пяць рублёў, абнавіўшы гістарычны максімум. Па курсе Нацбанка краіны продаж даляра на 11 сакавіка ўсталяваны на адзнацы ў 2 950 рублёў. Але ўжо ў сераду, дзясятага сакавіка, у некаторых абменніках курс продажу даляра дасягнуў адзнакі ў тры тысячы рублёў.

У прыватнасці, на дзясятага сакавіка курс даляра ў тры тысячы рублёў усталяваны ў абменніках «Парытэтбанка», які належыць Нацбанку, паведамляе «n#####n».

У сваю чаргу, да старублёвай мяжы ўсё бліжэй падыходзіць расійскі рубель. Афіцыйны курс на заўтра складае 99,24 рублі. “Гэта чарговае абнаўленне рэкорду. Курс у абменніках — у прыватнасці, у «Прыёрбанке» — складае 99,6 рублі“, — адзначае газета.

Стабільнасці ў курсе еўра не назіраецца і на чацвер, 11 сакавіка, складзе 4 003 рублі.

Как вам новость?
Головоломки