Курс даляра ў абменніках перавысіў 3,1 тыс. рублёў

01.04.2011 13:21
Архив Редакция

Курс продажу даляра ў некаторых банкаўскіх абменных пунктах пераадолеў мяжу ў 3,1 тыс. рублёў. Так, па стане на чацвер, 31 сакавіка, у Мінску банкі ўсталявалі курс продажу даляра ў 3105 — 3 106 рублёў. Пры гэтым максімальны курс пакупкі складаў таксама 3 105 рублёў. 

Аднак па выніках праведзеных 31 Сакавіка біржавых таргоў курс даляра не змяніўся і склаў 3045 рублёў, паведамляе БелаПАН. 
Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам ўдзельнічала 15 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 9,774 тыс. рублёў. 
У таргах па расійскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,33 рублі да 106,78 рубля. Аб’ём таргоў склаў 478 млн. расійскіх рублёў. 
У таргах еўра ўзялі ўдзел 18 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 20,39 млн. рублёў, а курс вырас на 31 рубель да 4318 беларускіх рублёў за адзін еўра. 
У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,14% у параўнанні з папярэднім значэннем. 
З пачатку года курс рубля да кошыка знізіўся на 6,17%, кошт валютнага кошыка абнавіў максімум і дасягнуў 1 119,78 рубля. 
Курс беларускага рубля да даляра з пачатку года знізіўся на 1,50%, да расейскага рубля — на 8,47%, да еўра — на 8,71%. 
На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс / мінус 10%. 

Как вам новость?
Головоломки