Курс даляра абнавіў гістарычны максімум

01.06.2010 13:05
Архив Редакция

Па выніках таргоў замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы першага чэрвеня курс даляра павялічыўся на 5 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем. Паводле курсу Нацбанка, у сераду, другога чэрвеня, даляр будзе каштаваць 3003 рублі і абновіць тым самым гістарычны максімум.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,94 рубля да 96,65 беларускіх рублёў за адзін расійскі. Курс еўра знізіўся на 28 рублёў і склаў 3662 беларускія рублі.

У адносінах да валютнага кошыку беларускі рубель умацаваўся на 0,55% у параўнанні з папярэднім значэннем. На першага чэрвеня кошт кошыку склаў 1020,57 рубля супраць 1026,17 рубля ў панядзелак, 31 траўня.

З пачатку гэтага года курс беларускага рубля да валютнага кошыку ўмацаваўся на 1,52%, да даляра — знізіўся на 4,89%, да еўра ўмацаваўся на 10,80%, да расійскага рубля знізіўся на 2,10%, паведамляе АФН.

Ранейшы максімум курсу даляра, як паведамляў Тэлеграф, быў зафіксаваны 25 Сакавіка гэтага года і складаў 3002 рублі.

Как вам новость?