Курс даляра ў беларускіх абменніках не перавышае афіцыйны на 2%

20.04.2011 16:22
Архив Редакция

Беларускія банкі, нягледзячы на практычна поўную адсутнасць валюты ў абменных пунктах, пакуль не перавышаюць парог у 2%, рэкамендаваны Нацбанкам датычна абменнага курсу даляра. Ва ўсіх банках курс продажу даляра не перавышае 3 135,5 рубля, у той час як афіцыйны курс Нацбанка на 20 красавіка складае 3074 рублі.

Па дадзеных Нацбанка, за дзень рубель у адносінах да даляра ўмацаваўся на 0,62%, у адносінах да еўра — саслабеў на 0,57%, у адносінах да расійскага рубля — саслабеў на 0,36%.

У той жа час курс продажу наяўных еўра ў банках моцна вар’іруецца. Толькі ў трох банках курс перавышае вызначаны Нацбанкам на 2%. Максімальны ж курс беларускіх банкаў перавышае афіцыйны (4 382,6 рубля) на 3,5% і складае 4537 рублёў, перадае Інфабанк.

Аналагічная сітуацыя мае месца з расійскім рублём: толькі два банкі прытрымваюцца двухпрацэнтнага парога, астатнія банкі гандлююць па больш высокім курсе. Максімальнае перавышэнне афіцыйнага курсу расійскага рубля складае 3,2%.

Па дадзеных Нацбанка Беларусі, кошт кошыка валют на 21 красавіка склаў 1 134,85, у параўнанні з папярэднім значэннем беларускі рубель саслабеў на 0,1%, а з пачатку года на 7,6%.

Как вам новость?
Головоломки