Курс даляра ў латвійскім банку дасягнуў 20 тыс. беларускіх рублёў

26.05.2011 10:25
Архив Редакция

Адзін з нешматлікіх камерцыйных банкаў Латвіі Norvik Banka, які праводзіць канвертаванне беларускіх рублёў, 26 траўня выставіў абменны курс у памеры 20,4 тыс. беларускіх рублёў за даляр. Абменны курс еўра банк выставіў на ўзроўні 28,4 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым банк працуе выключна з наяўнымі рублям.

Іншы латвійскі банк, які таксама пакуль канвертуе нацвалюту Беларусі, SEB banka гатовы прадаваць даляры па курсе 9110 — 9190 беларускіх рублёў за даляр. Купля даляраў за беларускія рублі 26 траўня банкам ажыццяўляецца па курсе 3 956,35 рубля.

Між тым, як перадаваў Тэлеграф, большасць банкаў у суседніх з Беларуссю краінах, дзе раней можна было абменьваць беларускія рублі на іншыя валюты, перасталі каціраваць беларускія рублі.

Так, латвійскі Rietumu Banka, які яшчэ ў панядзелак, 23 траўня, гатовы быў ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыі з безнаяўнымі беларускімі рублямі па курсе 7000 беларускіх рублёў за даляр (9882 за еўра), з 24 траўня не праводзіць аперацыі ні з гатоўкай, ні з безнаяўнымі беларускімі рублямі.

Між тым курс даляра Нацыянальнага банка Беларусі на 26 траўня складае 4932 рублі. У параўнанні з 25 траўня рубель саслабеў ў адносінх да даляра на 0,02%. У адносінах да еўра рубель, наадварот, умацаваўся на 0,18%. Курс склаў 6 921,08 рубля за еўра. У адносінах да расійскага рубля нацвалюта Беларусі таксама ўмацавалася на 0,13%, курс склаў 173,18 рубля за расійскі рубель.

Как вам новость?
Головоломки