Курс даляра пераадолеў адзнаку ў тры тысячы рублёў

25.03.2010 13:40
Архив Редакция

Па выніках гандлю замежнымі валютамі 25 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра пераадолеў адзнаку ў тры тысячы рублёў, павялічыўшыся на 17 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем. Паводле курсу Нацбанка, у пятніцу, 26 сакавіка, даляр будзе каштаваць 3 002 рублі і абновіць тым самым гістарычны максімум.

Расійскі рубель вырас на 0,29 рублі і склаў 101,22 беларускага рубля. Курс еўра зменшыўся на пяць рублёў і склаў роўна чатыры тысячы беларускіх рублёў, перадае АФН.

Адносна валютнага кошыка беларускі рубель зменшыўся на 0,24% у параўнанні з папярэднім значэннем. Па стане на 25 сакавіка кошт кошыка склаў 1067,21 рублі супраць 1064,68 рублі 24 сакавіка.

З пачатку 2010 года курс беларускага рубля да валютнага кошыка зменшыўся на 2,99%, да даляра — на 4,86%, да еўра ўмацаваўся на 2,58%, да расійскага рубля зменшыўся на 6,93%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют усталяваны ў межах +/- 10%.

Как вам новость?
Головоломки