Курс даляра зноў абнавіў гістарычны максімум

01.07.2010 17:22
Архив Редакция

Па выніках гандлю замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы першага ліпеня курс даляра павялічыўся на 3 рублі ў параўнанні з папярэднім значэннем. Паводле курсу Нацбанка, у пятніцу, другога ліпеня, даляр будзе каштаваць 3023 рубля і абновіць тым самым гістарычны максімум.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,25 рубля да 96,37 беларускага рубля за адзін расійскі. Курс еўра вырас на 7 рублёў і склаў 3697 беларускіх рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем. На 2 ліпеня вартасць кошыка складзе 1025,09 рубля.

За месяц (з першага чэрвеня па першага ліпеня гэтага года) курс даляра вырас на 20 рублёў.

Как вам новость?