Курс рубля да валютнага кошыка працягвае падаць

13.04.2011 15:08
Архив Редакция

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 13 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра знізіўся на 6 рублёў і склаў 3049 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся на 0,09 рубля і склаў 108,45 беларускіх рублёў за адзін расійскі, курс еўра павялічыўся на 14 рублёў і склаў 4422 рублі. У цэлым з пачатку года беларускі рубель знізіўся на 7,62% да валютнага кошыку.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка абнавіў максімум і дасягнуў 1135,04 рубля, перадае АФН.

Акрамя таго, з пачатку года курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 1,83%, да расійскага рубля — на 10,26%, да еўра — на 10,98%.

Как вам новость?
Головоломки