Кузняцоў: Мінск будзе плаціць за газ 250 даляраў без уліку пошліны

09.06.2010 16:48
Архив Редакция

Кошт на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе ў памеры 250 даляраў за тысячу кубаметраў з'яўляецца прагнозным і ўлічвае адсутнасць 30% пошліны. Пра гэта дзявятага чэрвеня заявіў дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расіі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў.

«Кошт на газ фармуецца з улікам нафтавага складніку, — сказаў дыпламат. — Таму 250 даляраў за тысячу кубаметраў з’яўляецца прагнозам «Газпрома». Кампанія плануе свае дзеянні, адсочвае нафтавыя трэнды».

«Дадзены кошт заснаваны на доўгатэрміновым кантракце з беларускім бокам, апошнім годам дзеяння якога з’яўляецца 2011 год. Гэта прапісана ў кантракце, які працуе. Нічога іншага «Газпром» беларускаму боку не абяцаў», — сказаў Андрэй Кузняцоў, дадаўшы, што на будучы год кантрактам з Беларуссю прадугледжаны каэфіцыент 1 супраць 0,9 у цяперашнім годзе (100% еўрапейскага кошту на газ супраць 90%).

Дыпламат яшчэ раз дадаў, што газ для Беларусі ў наступным годзе будзе пастаўляцца, як і цяпер, без 30% экспартнай пошліны, «неспагнанне якой толькі ў 2010 годзе азначае прамое субсідаванне беларускай эканомікі з расійскага бюджэту ў суме каля 1,3 млрд. даляраў, што пры маштабе беларускай эканомікі з’яўляецца вялізнай велічынёй», паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

«Расійскі бок неаднаразова і на розных узроўнях, у тым ліку і на ўрадавым, нагадваў пра неабходнасць захавання беларускім бокам умоваў дзеючага газавага кантракту на 2010 год. Гэтыя заклікі павінны быць пачутыя, Беларусі неабходна разлічвацца ў адпаведнасці з кантрактнымі дамоўленасцямі», — адзначыў Андрэй Кузняцоў .

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэс-сакратар «Газпрома» Сяргей Купрыянаў нагадаў, што ў цяперашні час Беларусь парушае кантракт, аплочваючы газ па леташнім кошце ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў, хаця ў першым квартале 2010 года павінна была плаціць 169 даляраў, што ўжо прывяло да ўзнікнення запазычанасці ў памеры каля 200 млн. даляраў.

Па словах Сяргея Купрыянава, ужо ў другім квартале гэтага года цана на газ для Беларусі складзе 184,8 даляра за тысячу кубаметраў, а сярэднегадавая цана павялічыцца да парадку 187 даляраў, што будзе залежаць ад змянення коштаў на нафту і нафтапрадукты ў Еўропе.

«Гэта азначае, што калі нічога не зменіцца і «Белтрансгаз» будзе па-ранейшаму плаціць па гэтай ім самім для сябе ўсталяванай цане ў 150 даляраў, гэта азначае, што запазычанасць будзе назапашвацца з месяца ў месяца і да канца года складзе больш за паўмільярды даляраў» , — падсумаваў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома».

Как вам новость?
Головоломки