Кузняцоў: за 244 прадпрыемствы Беларусь не атрымае і мільярда даляраў

16.02.2011 09:07
Архив Редакция

За продаж прыватызаваных ў 2011-2013 гадах 244 прадпрыемстваў, якія ўключаны ў праект плану прыватызацыі, Беларусь атрымае не больш за мільярд даляраў. Пра гэта 15 лютага ў Мінску заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Беларусі Георгі Кузняцоў. "Мінэканомікі малюе план на паперы. За гэтыя 244 прадпрыемствы мы не атрымаем і мільярда даляраў", — лічыць кіраўнік Дзяржкаммаёмасці.

«Для выканання планаў неабходна прадаваць такія буйныя прадпрыемствы, як МАЗ, БелАЗ, нафтахімічныя прадпрыемствы», — цытуе Георгія Кузняцова БелаПАН.

Так, старшыня Дзяржкаммаёмасці ацэньвае кошт МАЗа ў 2,5 млрд. даляраў. Аднак, упэўнены Георгі Кузняцоў, беларускія ўлады будуць прадаваць гэтыя прадпрыемствы толькі тады, калі наступяць «цяжкія часы» і «іх лёс будзе вырашаць прэзідэнт».
 
Як ужо перадаваў Тэлеграф, дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек паведамляла, што ў праект плану прыватызацыі на 2011-2013 гады ў ліку іншых увайшлі прадпрыемстваў увайшлі «Беларуснафта», Мінскі трактарны завод, «Гомсельмаш» і Беларускі металургічны завод, акцыянаванне якіх запланавана на 2013 год.

Наталля Жарнасек таксама адзначыла, што ў 2011-2012 гадах больш увагі будзе надавацца продажу акцый акцыянерных таварыстваў. Асноўную ж працу па акцыянаванні прадпрыемстваў Дзяржкаммаёмасць плануе правесці ў 2013 годзе. Наталля Жарнасек таксама патлумачыла, што сфармаваны праект плану прыватызацыі павінен першапачаткова быць зацверджаны беларускім урадам і ўзгоднены з прэзідэнтам краіны.

Как вам новость?