Працягваюць падаць кошты на кватэры ў Мінску

24.03.2010 14:06
Архив Редакция

З 15 па 22 сакавіка сярэдні кошт прапановы квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску паменшыўся на 0,21% і склаў 1,448 тыс. даляраў. Паводле словаў аналітыкаў, зніжэнне коштаў на сталічным рынку назіраецца на працягу трох апошніх тыдняў.

Па стане на 22 сакавіка лідарамі па коштах на кватэры ў Мінску з’яўляюцца Цэнтральны (1,699 тыс. даляраў за квадратны метр) і Савецкі (1,58 тыс. даляраў) раёны. Самыя нізкія кошты ў Завадскім (1,307 тыс.) і Маскоўскім (1,376 тыс. даляраў) раёнах. За мінулы тыдзень кошты на кватэры павялічыліся на 0,46% у Завадскім раёне і на 0,19% — у Першамайскім, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя аналітычнага цэнтра Realt.by.

Што тычыцца сярэдняга кошту на кватэры, дык на аднапакаёвую кватэру ён складае 1,526 тыс. даляраў за квадратны метр, на двухпакаёвую — 1,447 тыс., трохпакаёвую — 1,389 тыс., і 1,391 тыс.  даляраў за адзін квадратны метр на чатырохпакаёвую кватэру.

Больш за ўсё рынак другаснага жылля прадстаўлены ў Фрунзенскім раёне (21%), менш за ўсё ў Партызанскім раёне — (5%). За мінулы тыдзень прапанавалі 27% аднапакаёвых кватэр, 35% — двухпакаёвых, 29% — трохпакаёвых і 9% — чатырохпакаёвых.

Па словах экспертаў, жыллё ў новабудоўлях Мінска прапануюцца па камерцыйных коштах ад 700 да трох тысяч даляраў за квадратны метр, а сярэдні кошт прапановы долевага будаўніцтва кватэр і новабудоўляў у сталіцы складае 1,282 тыс. даляра за квадратны метр.

Как вам новость?