Квіткі на цягнік можна будзе аплаціць анлайн

22.03.2010 15:08
Архив Редакция

Квіткі на цягнік з Мінска ў перспектыве можна будзе аплаціць праз інтэрнэт. Пра гэта паведаміў начальнік мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (БЧ) Ігар Шылаў. "Зайшоўшы на сайт БЧ, можна будзе не толькі замовіць квіток, але і аплаціць яго. Пасажыру застанецца толькі назваць у касе вакзала сваё прозвішча і нумар замовы ", — сказаў ён.

Ігар Шылаў нагадаў, што БЧ сумесна з «Беларусбанкам» распрацоўвае «канцэпцыю рэалізацыі чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт», паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

«Акрамя таго, разглядаецца і больш дасканалы спосаб продажу праязнога дакумента, калі пасажыру, які аплаціў квіток, не спатрэбіцца звяртацца па яго ў касу, а можна будзе адразу накіроўвацца да правадніка вагона з раздрукоўкай індывідуальнага нумара. Праваднік праверыць яго з дапамогай пераноснага тэрмінала і размесціць пасажыра ў вагоне», — адзначыў начальнік мінскага аддзялення БЧ.

Па словах Ігара Шылава, рэалізацыя такога праекта патрабуе стараннай падрыхтоўкі. «Пра пэўныя тэрміны ўкаранення навіны можна будзе казаць толькі ў 2011 годзе», — падкрэсліў ён.

Как вам новость?
Головоломки