Ільготныя крэдыты на беларускія тавары выдаваць больш не будуць

31.05.2011 15:33
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі 30 траўня 2011 года прыняў пастанову № 678, паводле якой часова прыпыняецца выдача льготных крэдытаў грамадзянам на набыццё тавараў беларускай вытворчасці. Дакументам прыпыняецца дзеянне пастановы Саўміна № 1010 ад 1 жніўня 2009 года.

Раней ільготны крэдыт на тэрмін да трох гадоў пад 10% гадавых можна было атрымаць на шэраг тавараў (55 найменняў) беларускай вытворчасці. Спіс гэтых тавараў зацвярджаецца ўрадам Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки