Ладуцька: Мінск нічога не страціў пасля ліквідацыі шапікаў

24.03.2010 14:42
Архив Редакция

Выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што Мінск не страціў ад зачынення шапікаў на прыпынках. Па словах службоўцы, магчымасцяў у гараджан з зачыненнем шапікаў для набыцця прадуктаў менш не стала. "Арганізацыю гандлю ў шапіках нельга было аднесці да цывілізаваных формаў гандлю. Нараканні на якасць тавараў мела санслужба", — падкрэсліў Мікалай Ладуцька.

«У Мінску каля 2,8 тыс. крам, з якіх 60% — нехарчовыя. Ідзе актыўны працэс будаўніцтва буйных гандлёвых цэнтраў. Напрыклад, у красавіку ў Чыжоўцы адкрыецца буйны гандлёвы цэнтр, які прапануе вялікі выбар тавараў (каля 50 тыс. найменняў). Гэта не той выбар, які могуць прапанаваць шапікі», — адзначыў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.

Па меркаванні Мікалая Ладуцькі, зачыненне шапікаў не пацягнула ваганняў на рынку працы, бо лік індывідуальных прадпрымальнікаў у Мінску за тры гады не паменшыўся, а павялічыўся на дзесяць тысяч. Службовец заявіў, што магчымасцяў для самарэалізацыі, для заробку грошаў сёння хапае.

Што тычыцца аб’ёму таваразвароту, дык, па словах выканаўцы абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама, прырост адносна студзеня-лютага 2009 года склаў 6,7%.

Как вам новость?