Ладуцька: мінскім чыноўнікам трэба працаваць у тры змены без выходных

30.06.2010 09:19
Архив Редакция

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заклікаў сталічных чыноўнікаў працаваць без выхадных. Пра гэта новы гораданачальнік сталіцы сказаў 29 чэрвеня, атрымліваючы з рук кіраўніка дзяржавы пасведчанне мэра Мінску. "Каб ажыццявіць пастаўленыя задачы, нам усім трэба ўзмоцнена працаваць, працаваць у тры змены, працаваць без выходных", — сказаў Мікалай Ладуцька.

Заступаючы на пасаду, новы мэр Мінску паабяцаў забяспечыць рост паказчыкаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця сталіцы ў трэцім і чацвёртым кварталах гэтага года і выканаць заданне па бягучай пяцігодцы, перадае БелТА.

«У 2012 г. Мінск плануе выйсці на нулявое сальда ў знешнеэканамічнай дзейнасці, у 2013 годзе — атрымаць дадатнае сальда», — адзначыў Мікалай Ладуцька.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, указ аб прызначэнні Мікалая Ладуцькі мэрам Мінску, які з 10 чэрвеня 2009 года выконваў абавязкі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, быў падпісаны 25 чэрвеня.

На дадзенай пасадзе Мікалай Ладуцька змяніў памерлага шостага чэрвеня 2010 года былога кіраўніка сталічнай адміністрацыі Міхаіла Паўлава.

Как вам новость?
Головоломки