Ладуцька: на знос прыватнага сектару ў Мінску няма грошай

03.09.2010 14:27
Архив Редакция

Паколькі ў бюджэце Мінску не хапае сродкаў для забеспячэння ў поўным аб'ёме жыллём людзей, якіх адсяляюць з падпалых пад знос дамоў, варта перш за ўсё забудоўваць новыя тэрыторыі, у тым ліку за межамі МКАД. Пра гэта распавёў 2 верасня на паседжанні Мінгарвыканкама мэр сталіцы Мікалай Ладуцька.

У раёнах Каменная Горка, Міхалова, Лошыца, Масюкоўшчына забудова не спыняецца, але акрамя гэтага ў Мінску чакаецца з’яўленне новых жылых масіваў Паўночны, Лябяжы, Шчамысліца. Па словах Мікалая Ладуцькі, праблема заключаецца ў тым, што для перасялення людзей з жылля якое ідзе пад знос ў 2011 годзе спатрэбіцца 2 150 кватэр. Пры гэтым горад мае толькі 700, а астатнія трэба купляць на рынку другаснага жылля, але для гэтага патрабуецца 300 млрд. рублёў (100 млн. даляраў), якіх у горада няма, перадае словы кіраўніка Мінгарвыканкама агенцтва «Мінск-Навіны».

Аднак частка тэрыторыяў пад забудову патрабуе зносу размешчаных на ёй дамоў. У першую чаргу гэта тычыцца раёну праспекта Дзяржынскага і былых вёсак Сухарава і Дружба.

Мінгарвыканкам знізіць цану квадратнага метра ў дамах павышанай камфортнасці

Гарадскія ўлады таксама паведамілі аб планах зніжэння на 500 тыс. рублёў (167 даляраў) кошту квадратнага метра ў дамах павышанай камфортнасці, пры сярэднім кошце на сённяшні дзень у 3,2 млн. рублёў (1 070 даляраў), перадае БелТА.

У 2011 годзе ў сталіцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 1,276 млн. квадратных метраў новага жылля. Пры гэтым каля паловы гэтага аб’ёму ўзвядуць у Фрунзенскім раёне горада, распавёў намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Андрэй Ясючэня.

Как вам новость?
Головоломки