Ладуцька: паркоўка ў цэнтры Мінску падаражэе ў 10 разоў

27.09.2010 14:47
Архив Редакция

У 2013 годзе ўлады Мінску плануюць істотна павялічыць кошт паркоўкі ў гістарычным і дзелавым цэнтры горада. "Кошт паслугі канчаткова не вызначаны, але яна павінна быць (па досведзе іншых дзяржаў) у сярэднім у 10 разоў вышэйшай, чым за звычайную гадзіну паркоўкі", — распавёў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Кіраўнік Мінгарвыканкама паведаміў, што да канца 2013 года ў Цэнтральным раёне Мінску плануюць пабудаваць два новыя паркінгі. Так, будаўніцтва паркінгу на Кастрычніцкай плошчы, па словах Мікалая Ладуцькі, пачнецца ўжо ў 2011 годзе, а скончыцца праз 2,5-3 гады. Дзякуючы гэтаму зменшыцца нагрузка з дваровых тэрыторыяў і вуліц цэнтральнай часткі горада — на 600-650 машына-месцаў.

Таксама Мікалай Ладуцька распавёў, што мінскія ўлады ў цяперашні час разглядаюць магчымасць будаўніцтва падземнага паркінгу на 500 аўтамабіляў у раёне стадыёна «Дынама». Гэтую задачу таксама плануюць вырашыць на працягу трох гадоў, перадае Руль.by.

Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама адзначыў, што Мінск — вельмі кампактны горад, у якім можна на паездку ад дома да працы на грамадскім транспарце выдаткаваць каля гадзіны. Аднак, колькасць асабістых аўтамабіляў у горадзе працягвае расці, і для гэтага патрабуюцца новыя парковачныя месцы.

«У Цэнтральным раёне сёння няпроста падабраць пляцоўку, дзе можна было б размясціць паркінг. Гэта тэрыторыя вельмі шчыльнай забудовы. Таму тут варта шукаць рашэнне задачы не толькі ў будаўніцтве паркінгаў, але і ў пашырэнні праездаў, стварэнні парковачных месцаў на дваровых тэрыторыях», — растлумачыў Мікалай Ладуцька.

Как вам новость?
Головоломки