Ладуцька патрабуе штрафаваць дырэктараў крам за адсутнасць цукру

14.04.2011 16:13
Архив Редакция

Дырэктараў сталічных крамаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, калі ў гандлёвых кропках не апынецца цукру. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. "Дырэктараў 17 крамаў сталіцы, у якіх учора не было цукру на момант праверкі, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне асартыментнага пераліку", — сказаў ён.

Мэр горада абураны тым, што адміністрацыя крамаў не арганізавала самавываз цукру з заводаў. «Дырэктары крамаў горада павінны былі наняць невялікія грузавыя машыны, паехаць у Слуцк і вывезці гэты цукар, якога ў краіне 150 тыс. тон», — цытуе яго БелТА.

«Вялікія майстры — кава прадаць імпартнае і цукеркі «Рашэн». Цукар у краіне ёсць. А то ім прывязі, пакладзі і яшчэ на паліцу занясі», — заявіў ён 14 красавіка і запатрабаваў «даць яму сёння ўвечары інфармацыю аб прыцягненні да адказнасці вінаватых».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, напярэдадні Мікалай Ладуцька паведаміў, што праблемаў з дэфіцытам прадуктаў у харчаванні ў беларускай сталіцы няма. Па словах мэра Мінску, ні цукар, ні алей не з’яўляюцца стратэгічнымі прадуктамі і запасацца імі для грамадзян не мае ніякага сэнсу, а крамы забяспечаны гэтымі прадуктамі ў поўным аб’ёме.

Такую заяву ён зрабіў пасля таго, як з-за страху чарговага падаражэння ў некаторых рэгіёнах Беларусі насельніцтва стала масава раскупляюць цукар і некаторыя іншыя прадукты.

Как вам новость?
Головоломки