Ладуцька: у Мінску якасць гародніны не адпавядае кошту

21.09.2010 12:30
Архив Редакция

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька 20 верасня заявіў, што кошт гародніны, якая прадаецца ў Мінску, не адпавядае якасці. У сувязі з гэтым мэр Мінску даручыў праверыць сталічныя крамы і выявіць пастаўшчыкоў няякаснага тавару.

Адносна кошту бульбы ўлады горада лічаць, што кірмашы паспрыяюць яго зніжэнню. На кірмашах гародніну фермеры прадаюць без пасярэднікаў, таму кошт там ніжэйшы, чым у крамах. Адпаведна гандлёвым кропках таксама будзе нявыгадна паднімаць цэны на гародніну.

Выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Ігар Лагойка паведаміў, што ў Мінску вырашана арганізаваць 140 пляцовак для правядзення кірмашоў. У цяперашні час задзейнічаны пакуль не ўсе з іх, на некаторых вядзецца праца, перадае Белтэлерадыёкампанія.

«Як паказаў кірмаш, што праходзіў у суботу, было не так шмат пакупнікоў. Ажыятажу наогул ніякага не было, і прадалі на гэтым кірмашы агулам 107 тон бульбы. Раней прадавалі ў два-тры разы больш», — адзначыў Ігар Лагойка.

Как вам новость?