Ладуцька: у Мінску праблем з бензінам і цыгарэтамі няма

08.06.2011 15:50
Архив Редакция

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Мікалай Ладуцька 7 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы заявіў, што ў Мінску праблем з наяўнасцю бензіну няма і не будзе. "У Мінску пытанняў па наяўнасці паліва няма і не будзе", — сказаў ён.

Мінскі мэр таксама паведаміў, што запасаў цыгарэт у горадзе хопіць на 37 дзён бесперабойнага гандлю. «У сярэднім у сталіцы прададзена 8 млн штук цыгарэт у дзень. У дні павышанага попыту прадавалася 20 млн штук цыгарэт на дзень. Гэта працягвалася чатыры-пяць дзён. Сёння на базах 200 млн штук цыгарэт, у гандлі — 80 млн штук цыгарэт. То бок цыгарэтамі можна гандляваць 37 дзён», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Павышэнне коштаў на тытунёвыя вырабы ўраўняла іх з расійскімі і прадухіліла вываз зарубежнымі. «У нас цыгарэты ў 2,5 разы таннейшы, чым у Расіі. Таму «Тытунь-Інвест» так вольна гэтыя цыгарэты ў раздроб не даваў. Былі выпадкі вывазу цыгарэт, проста не затрымалі. З гэтага спрабавалі рабіць невялікі бізнэс», — растлумачыў Мікалай Ладуцька, перадае БелТА.

Што тычыцца коштаў на асноўныя тавары, то, па словах Мікалая Ладуцькі, за апошнія 12 дзён яны замерлі. «Мы штодня праводзім маніторынг коштаў у арганізацыях гандлю горада. За апошнія 12 дзён кошты на асноўныя групы тавараў замерлі», — заявіў ён.

Как вам новость?