Ладуцька: у Мінску забяспечана стабільнасць на спажывецкім рынку

30.05.2011 15:14
Архив Редакция

Сітуацыя на спажывецкім рынку Мінску стабілізавалася. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 30 траўня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. "За выходныя дні стабілізацыя на спажывецкім рынку Мінску забяспечана. Ніякіх ваганняў цэн на тавары і паслугі не робіцца", — сказаў мэр Мінску.

«У выпадку самаадвольнага павышэння цэн у дачыненні да кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання будуць аператыўна прымаць адпаведныя меры прадстаўнікі падатковай службы, дзяржкантролю і МУС», — папярэдзіў Мікалай Ладуцька, перадае БелТА.

Пры гэтым, па словах мэра, падстаў для росту цэн няма. «У Мінску ў мінулыя выходныя праведзена праца па ўсёй структуры спажывецкага рынку. Таму неабходна забяспечыць стабільнасць цэн», — даручыў Мікалай Ладуцька кіраванню антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Мікалай Крыжэвіч праінфармаваў, што да цяперашняга часу кошты на тавары ў імпарцёраў спыніліся, нават праглядаецца зніжэнне. «Пад кантролем — цэны на айчынную прадукцыю, асабліва на сацыяльна значныя тавары. За чэрвень павінны цэны стабілізавацца, і гэтая тэндэнцыя ўжо назіраецца», — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення.

У Мінску арганізаваны маніторынг коштаў прадпрыемстваў-манапалістаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку (у дзяржаўным рэестры прадпрыемстваў-манапалістаў — 38 суб’ектаў гаспадарання горада). За коштамі прадпрыемстваў-манапалістаў вядзецца жорсткі кантроль, адзначыў Мікалай Крыжэвіч. «За парушэнні антыманапольнага заканадаўства будуць прымяняцца штрафныя санкцыі ў памеры да 50 базавых велічынь (адна базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў», — дадаў ён.

Как вам новость?
Головоломки