Лаўроў: ад інтэграцыі Беларусі і РФ атрымліваюць аддачу мільёны людзей

19.05.2010 16:59
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў пра гатоўнасць РФ і далей развіваць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з Беларуссю. Як адзначыў расійскі міністр падчас "урадавай гадзіны" ў Дзярждуме, "мільёны грамадзянаў Беларусі і Расіі атрымліваюць аддачу ад інтэграцыі".

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Расія «мае намер і далей усяляк умацоўваць Саюзную дзяржаву, нягледзячы на развіццё іншых інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы», перадае БелТА. 
Раней Тэлеграф паведамляў, што кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў лічыць, што праграма Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (УП), якая накіравана на збліжэнне ЕС з Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Малдавіяй, Беларуссю і Украінай можа нанесці шкоду адносінам Расіі з гэтымі краінамі. «Але пакуль асаблівых прычынаў для клопату няма», — мяркуе Сяргей Лаўроў.

Как вам новость?