Лаўроў: беларусаў нельга ставіць перад выбарам — ці Расія ці Захад

29.10.2010 00:01
Архив Редакция

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў спадзяецца, што на будучых выбарах прэзідэнта Беларусі выбаршчыкаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасійскай або празаходняй арыентацыяй іх краіны. "Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі прыкладна шасцігадовай даўнасці, калі перад выбарамі на Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны: з Еўропай ці з Расіяй", — заявіў Сяргей Лаўроў.

«Ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага закліку на гэты раз не прагучыць. Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расіі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задач развіцця і росквіту ўсяе нашае агульнае прасторы», — сказаў расійскі міністр, перадае РИА «Новости».

Пры гэтым Сяргей Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Мінск запрасіў замежных назіральнікаў. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў жаданне, каб гэтыя выбары ў Беларусі «прайшлі лепш, чым папярэднія».

«Паколькі гэта еўрапейская дзяржава, хацелася б, каб там ўжываліся і еўрапейскія стандарты, у тым ліку ў адносінах да чысціні і транспарэнтнасці прэзідэнцкіх выбараў», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Как вам новость?