Лаўроў: у газавым канфлікце з Беларуссю палітыкі няма

21.06.2010 11:48
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які здзяйсняе 21-22 чэрвеня рабочы візіт у Беларусь, заявіў перад вылетам у беларускую сталіцу, што канфлікт вакол нявыплаты Мінскам доўгу за газ не звязаны з палітыкай. Па словах кіраўніка МЗС РФ, гэтае пытанне на яго перамовах з беларускімі калегамі абмяркоўвацца не будзе.

«Гэтым займаюцца кампаніі дзвюх краін, якія ў цяперашні момант знаходзяцца ў прамым дыялогу. Ёсць кантракт, і тут не павінна быць нейкага непаразумення», — лічыць расійскі міністр, перадае АФН.

Сяргей Лаўроў дадаў, што ў кампетэнцыю знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін дадзенае пытанне не ўваходзіць.

Як раней паведаміў Тэлеграф, раніцай 21 чэрвеня «Газпром» пачаў скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь. Прычынай гэтага ў кампаніі назвалі нежаданне Мінску аплочваць пастаўкі «блакітнага паліва» па кошце 2010 года і выплаціць доўг у памеры 192 млн. даляраў, які ўтварыўся з пачатку года.

Беларускі бок на перамовах у Маскве, якія прайшлі на мінулых выходных, прапанаваў Расіі выплаціць доўг не валютай, а таварамі.

Как вам новость?