"Ласкавы май" выступіць у Горадні ў падтрымку Лукашэнкі

07.12.2010 16:10
Архив Редакция

Гурт "Ласкавы май" і саліст Андрэй Разін прыедуць у Горадню напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі. 17 снежня ў Гарадзенскай філармоніі гурта выступіць, як паведамляецца ў афішах, "у падтрымку дзейнага прэзідэнта".

На афіцыйным сайце гурта «Ласкавы май» інфармацыі аб канцэрце ў Горадні няма. Указана толькі, што 16 снежня група грае на карпаратыве ў Маскве, а 19-га выступае ў Вільні, адзначае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як паведамілі ў прыёмнай філармоніі, «напэўна, «Ласкавы май» захацеў прыехаць сам». Квіткі на канцэрт каштуюць ад 25 да 50 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки