Ластоўскі: уся міліцыя Мінска будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

29.03.2010 13:36
Архив Редакция

У сувязі з тэрактамі ў маскоўскім метрапалітэне, здзейсненымі раніцай 29 сакавіка, мінская міліцыя да адмысловага распараджэння будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Па словах прадстаўніка ГУУС, у першую чаргу, гэта тычыцца агульнагарадской міліцыі. Увесь асабовы склад аддзела ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна, у тым ліку афіцэры, ужо выйшаў на дзяжурства, паведаміў Аляксандр Ластоўскі, перадае БелаПАН.

Прадстаўнік ГУУС звязаў прынятыя меры не толькі з падзеямі ў Расіі, але і з пачаткам правядзення ў Мінску аперацыі «Арсенал» па прадухіленні незаконнага звароту зброі і боепрыпасаў.

Как вам новость?
Головоломки