Латушка "калёным жалезам" будзе прывучаць беларускіх музыкаў спяваць ужывую

07.07.2010 15:32
Архив Редакция

На калегіі міністэрства культуры, прысвечанай развіццю музычна-эстраднага мастацтва, кіраўнік ведамства Павел Латушка расказаў, што прыкладна 60-70% твораў выконваюцца беларускімі артыстамі пад плюсавую фанаграму. У сувязі з гэтым міністр культуры выказаў сваё незадавальненне падобнай сітуацыяй і абвясціў пра пачатак барацьбы з фанаграмай.

«Я буду змагацца з фанаграмай калёным жалезам, буду яе выжываць, нашы музыканты павінны прывучацца спяваць ужывую», — заявіў Павел Латушка.

Міністра падтрымалі многія прысутныя на калегіі: кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, прадзюсеры Віктар Грышанаў і Уладзімір Кубышкін, кампазітары Яўген Алейнік і Алег Елісеенкаў, артысты эстрады Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, адзначае БелТА.

Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева цалкам пагадзілася з кіраўніком міністэрства культуры, адзначыўшы, што, калі спявак не можа працаваць пад мінусавая фанаграму, значыць, ён наогул не павінен спяваць.

Сваё меркаванне з нагоды набалелага «фанаграмнага» пытання выказаў і народны артыст Міхаіл Фінберг. Майстар сказаў, што айчынным музыкам трэба вельмі шмат рэпетаваць, працаваць над сабой і павышаць майстэрства, «бо толькі ў гэтым выпадку беларуская эстрада стане прафесійнай, на ёй не будуць разам майстры сваёй справы і простыя аматары, музыканты-аднадзёнкі».

Как вам новость?
Головоломки