Латвія не губляе надзеі на транзіт нафты ў Беларусь

12.10.2010 11:06
Архив Редакция

Нягледзячы на дамоўленасць паміж Беларуссю і Літвой аб транзіце 2,5 млн. тон нафты на год праз порт Клайпеды, Латвія працягвае перамовы з Беларуссю з нагоды перавалкі венесуэльскай нафты праз Вентспілскі порт. Пра гэта заявіўдырэктар дэпартаменту транзітнай палітыкі міністэрства паведамленняў Латвіі Андрыс Малдупс.

Па яго словах, тое, што Літва і Беларусь дамовіліся аб транзіце, не азначае, што ён цалкам пойдзе менавіта праз Клайпеду, паколькі тая не ў стане адразу забяспечыць перавалку неабходных аб’ёмаў нафты. Любы з прыбалтыйскіх портаў для гэтага павінен укласці дадатковыя сродкі. У сувязі з гэтым канчатковую дамову Беларусь пакуль так ні з кім і не заключыла, перадае Delfi.

Раней Андрыс Малдупс і дзяржсакратар міністэрства зносінаў Латвіі Анрыйс Маціс наведвалі Беларусь, дзе абмяркоўвалі пытанні транзіту. Беларускія ўлады пакуль вывучаюць, якія аб’ёмы транзіту можна размеркаваць па портах краін Балтыі, а тыя ў сваю чаргу падлічваюць неабходны аб’ём інвестыцый і гарантаваны аб’ём транзіту. У дадзены момант Беларусь разглядае магчымасці транзіту праз чатыры порты: Вентспілс, Талін, Клайпеду і Адэсу, адзначыў Андрыс Малдупс.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Літва і Беларусь дамовіліся аб транзіце венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт. На працягу года плануецца перавезці прыкладна 2,5 млн. тон нафты. Адпаведная дамова павінна быць падпісана на працягу кастрычніка 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки