Латвійскі дэпутат: Беларусь першай знікне з мапы нацыянальных дзяржаў

13.08.2010 17:20
Архив Редакция

Прадстаўнік палітычнага аб'яднання "Айчыне і свабодзе / Усё для Латвіі", намеснік віцэ-спікера сойму Латвіі Дзінтарс Расначс у інтэрв'ю латвійскім СМІ заявіў, што Беларусь першай знікне з еўрапейскай мапы нацыянальных дзяржаў. Беларуская мову ведае 80% насельніцтва Беларусі, а выкарыстоўвае — усяго 20%, таму нацыянальная мова знікае, саступаючы месца расійскай, — сказаў латвійскі палітык.

«Мы не хочам апынуцца ў такой сітуацыі, у якой цяпер знаходзіцца Беларусь», — сказаў Дзінтарс Расначс, каментуючы планы латвійскіх уладаў ўвесці адукацыю толькі на дзяржаўнай мове.

«Пакуль будзе жывая латышская мова, будзе жывая і латвійская дзяржава», — заявіў намеснік віцэ-спікера сойму Латвіі, перадае БелаПАН. Калі ж моўная сітуацыя ў краіне не зменіцца, то Латвію чакае шлях Беларусі: латышскую мова пачнуць выкарыстоўваць толькі ў глыбокім сяле, лічыць Дзінтарс Расначс.

Как вам новость?
Головоломки