Латвійскія банкі прадаюць даляр за 9588 беларускіх рублёў

27.04.2011 14:45
Архив Редакция

Латвійскі банк Norvik Banka 27 красавіка прадае адзін даляр за 9588 беларускіх рублёў. Пры гэтым абменьваць даляры на беларускія рублі ў гэтым банку таксама нявыгадна: адзін амерыканскі даляр латвійскі банк гатовы памяняць на 2868 беларускіх рублёў. З безнаяўнымі беларускімі рублямі банк працуе па дамоўным курсе.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Нацыянальны банк Беларусі паведаміў 26 красавіка, што ў цяперашні час няма неабходнасці ўвядзення дадатковай сэсіі на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» па курсах валют для вызначэння рынкавага курсу рубля.

Тым часам на міжбанкаўскім рынку даляр абменьваюць па курсе 4,8 тыс рублёў, а турфірмы лічаць курс па 5000 рублёў за даляр.

Как вам новость?