Латвійскія і польскія парламентарыі падтрымалі санкцыі супраць Беларусі

20.01.2011 10:27
Архив Редакция

Камісія Сойму Польшчы па замежных справах 18 студзеня адзінагалосна прыняла праект рэзалюцыі аб падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі, у якой асудзіла ўлады краіны за ўжыванне сілы ў дачыненні да апазіцыі 19 снежня ў Мінску і падтрымала ініцыятыву Еўрасаюза ўвесці санкцыі супраць афіцыйнага Мінску. Аналагічную такую заяву 19 студзеня прыняла камісія па замежных справах Сойму Латвіі.

Члены камісіі латвійскага Сойму заявілі, што лічаць мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі недэмакратычнымі, а рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі — вартымі асуджэння. Латвійскі парламент запатрабаваў ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня, у тым ліку арыштаваных экс-кандыдатаў у прэзідэнты і журналістаў. Парламентарыі заклікалі ўлады Беларусі выконваць правы грамадзян на свабоду слова, сходаў, а таксама ўлічваць еўрапейскія і агульначалавечыя каштоўнасці, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Камісія польскага Сойму выступіла з аналагічнымі патрабаваннямі, а таксама прапанавала Сойму Польшчы выступіць з заклікам да афіцыйнага Мінску правесці ў Беларусі новыя, дэмакратычныя выбары. Тым не менш, некаторыя парламентарыі лічаць падобныя дзеянні «далёка ідучым ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі», перадае Gazeta Wyborcza.

«Памятаючы аб сумеснай барацьбе палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, Сойм Польшчы ў поўнай меры асуджае прымяненне сілы і палітычных рэпрэсій рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да беларускага грамадства і фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь у снежні 2010 года», — гаворыцца ў выніковым праекце рэзалюцыі камісіі. Плануецца, што дакумент будзе абмеркаваны на бліжэйшым пасяджэнні Сойму.

Как вам новость?
Головоломки