Латвійскія СМІ: Максім Бакіеў з'ехаў да бацькі ў Беларусь

19.05.2010 12:09
Архив Редакция

Кіраўнік МУС Латвіі, куды часовыя кіргізскія ўлады звярнуліся з запытам аб выдачы Максіма Бакіева, заявіла, што на тэрыторыі краіны сына прэзідэнта Кыргызстана няма. Па неафіцыйнай інфармацыі латвійскага навінавага агенцтва LETA, Бакіеў-малодшы адправіўся ў Беларусь, дзе знаходзіцца ягоны бацька Курманбек Бакіеў.

Разам з тым, афіцыйных дадзеных пра перасячэне мяжы з Беларуссю няма, а іншая версія мяркуе, што Максім Бакіеў мог з’ехаць у адну з лацінаамерыканскіх краін, якія не выдаюць людзей па запыце Інтэрпола, перадае «Коммерсант».
Сама ж латвійскі міністр Лінда Мурніеце выказала здагадку, што сын прэзідэнта Кыргызстана мог адправіцца ў адну з краін Шэнгенскай зоны, на мяжы з якімі ў Латвіі няма кантрольна-прапускных пунктаў.
«З упэўненасцю магу сказаць: калі б Бакіеў знаходзіўся ў Латвіі, супрацоўнікі дзяржпаліцыі яго ўжо затрымалі б, паколькі на мінулым тыдні мы праводзілі маштабныя вышуковыя аперацыі ў тых месцах, дзе мог бываць Бакіеў», — адзначыла кіраўніца латвійскага МУС.

Как вам новость?
Головоломки