Лазавік: апельсіны на выбарчых участках не даражэйшыя, чым на базары

19.12.2010 21:06
Архив Редакция

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў на прэс-канферэнцыі 19 снежня, што галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі праходзіць "спакойна, нармальна" і без кур'ёзаў. "Вы ведаеце, на гэтых выбарах нават апельсіны на выбарчых участках не даражэйшыя, чым на базары", — адзначыў прадстаўнік ЦВК.

«І кур’ёзаў ніякіх нават няма. Сапраўды, журналістам нават сумна, напэўна, на гэтых выбарах. А нам добра, вельмі прыемна, што выбары праходзяць нармальна, спакойна, у поўнай адпаведнасці з законам», — сказаў Мікалай Лазавік.

 

Как вам новость?