Лазавік: я і Ярмошына можам сысці з ЦВК не раней, чым праз год

22.02.2011 13:27
Архив Редакция

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, якая нарадзілася 29 студзеня 1953 года, не мае намеру у бліжэйшы час выходзіць на пенсію, хоць абяцала зрабіць гэта пасля выбараў прэзідэнта 2010 года. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, якому 18 студзеня споўнілася 60 гадоў, таксама не збіраецца пакідаць працу — ён збіраецца працаваць да канца кадэнцыі.

«Тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай выбарчай камісіі заканчваецца ў студзені 2012 года. Вось тады гэтае пытанне і будзе вырашацца. А пакуль мы павінны яшчэ, як кажуць, сваю кадэнцыю адпрацаваць», — цытуе Мікалая Лазавіка «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Ён лічыць, што за апошнія некалькі гадоў ЦВК здзейсніў «вельмі плённую працу, нягледзячы на пэўны кансерватызм ў падыходах». Што тычыцца магчымай змены адміністрацыі камісіі, то, на думку Мікалая Лазавіка, у Цэнтрвыбаркам павінны прыйсці «людзі маладыя і больш прагрэсіўныя».

Как вам новость?
Головоломки