Лазавік прапанаваў ЦВК пазбавіць Статкевіча рэгістрацыі

30.11.2010 14:59
Архив Редакция

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік 30 лістапада падчас разгляду пытання аб пазбаўленні рэгістрацыі трох кандыдатаў у прэзідэнты заявіў, што Віталя Рымашэўскага варта пакараць папярэджаннем, а Мікалая Статкевіча пазбавіць акрэдытацыі. Асобу Уладзіміра Някляева сакратар ЦВК прапанаваў не разглядаць, "каб паберагчы яго для далейшых творчых поспехаў".

Санкцыі пагражаюць кандыдатам за арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінску 24 лістапада 2010 года. Між тым, Мікалай Лазавік, які асабіста прысутнічаў тады на плошчы, заявіў, што мерапрыемства яму спадабалася, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Мерапрыемства мне спадабалася. Усё было культурна. Ніхто не штурхаўся. Нягледзячы на тое, што мітынгоўцаў запэўнівалі, што рэжым давёў Беларусь да краю, частка з іх была нязгодная з гэтым і крычала «Жыве Беларусь!» («Жыве Беларусь!» — дэвіз беларускай апазіцыі — Тэлеграф)».

Как вам новость?
Головоломки